Спадарожнікавыя здымкі: паміж Беларуссю і РФ прымаюцца меры па ўмацаванні мяжы Па дадзеных касмічнаг…

Спадарожнікавыя здымкі: паміж Беларуссю і РФ прымаюцца меры па ўмацаванні мяжы

Па дадзеных касмічнага сервіса Sentinel, каля былога памежнага перахода «Тры сястры» на расейскім баку пачалося будаўніцтва новай лініі абароны. Яна ідзе ўздоўж мяжы з Беларуссю. Змены адбыліся з 30 траўня – да 2 чэрвеня. Лінія працягнулася на 250 метраў уздоўж беларускай мяжы.

На працягу мая 2023 года ў раёне таго ж памежнага перахода на беларускім баку быў спілаваны лес на мяжы РФ, у другім лясным масіве побач з’явіўся комплекс траншэй.

t.me/flagshtok