У Мінску і Гомелі за “тэрарызм” судзяць двух былых вайскоўцаў.У Мінску, паводле @viasna96, з 25 траў…

У Мінску і Гомелі за “тэрарызм” судзяць двух былых вайскоўцаў.

У Мінску, паводле @viasna96, з 25 траўня ідзе суд над 21-гадовым Дзмітрыем Гудзеевым.

У Гомелі, як паведамляе @flagshtok, над 22-летнім жыхаром Светлагорска Максімам Драбніцам.

Дзмітрый Гудзееў, як адзначылі праваабаронцы, у мінулым траўні скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. Падчас затрымання малады чалавек быў моцна збіты.

Абодвух абвінавачваюць у арганізацыі дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі і стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім. Падрабязнасці невядомыя.

Абодвум пагражае да 12 год калоніі.

Крыніца: @pozirkonline