Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 109 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 4 спробы незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (пазаўчора — 13).
Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджана 43 спробы нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (22).
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 62 замежнікі (58), у тым ліку з Гамбіі, Самалі і Эфіопіі.
З пачатку года зафіксавана 16.616 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 11.533, Латвію — 3.886, Літву — 1.197), у тым ліку ў чэрвені — 1.097.
Крыніца: @pozirkonline