Лукашэнка сказаў, што найміты ПВК «Вагнэр» будуць працаваць у Беларусі інструктараміПра гэта ён заяв…

Лукашэнка сказаў, што найміты ПВК «Вагнэр» будуць працаваць у Беларусі інструктарамі

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы зь міністрам абароны Віктарам Хрэніным, інфармуюць дзяржаўныя мэдыя.

«Калі іх камандзіры прыедуць да нас і дапамогуць нам… Досьвед. Яны на перадавой — штурмавыя атрады. Раскажуць нам, што зараз важна. Вось мне Пуцін апошнім разам сказаў: контрабатарэйная барацьба, бяз гэтага немагчыма. Бесьпілётнікі. Яны праз гэта прайшлі. Яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраеньне, і як наступаць, як абараняцца. Гэта неацэнна. Вось гэта нам ад вагнэраўцаў трэба ўзяць».

Дагэтуль невядома, колькі «вагнэраўцаў» будзе знаходзіцца ў Беларусі, дзе будзе іхная база і чым зоймецца іх кіраўнік Яўгеній Прыгожын.