“Ваша мужнасць, трываласць і настойлівасць натхніла свет”. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен павіншаваў беларусаў з Днем незалежнасці.
“З-за мураў турмы, у гарадах, дзе вы апынуліся ў выгнанні, і дома ў Беларусі вы працягваеце выказвацца і адстойваць сапраўды незалежную і дэмакратычную будучыню вашай краіны, дзе можна жыць свабодна ад рэпрэсіяў і самастойна вызначаць свой лёс”, гаворыцца ў віншаванні.
“Злучаныя Штаты высока ацэньваюць і падтрымліваюць вашыя нястомныя намаганні адстаяць унікальнасць беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасці. Мы захапляемся вашай настойлівасцю ў абароне правоў чалавека і асноўных свабод”, — адзначыў Блінкен.
Ён заклікаў да “безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў” і спынення рэпрэсій.
Крыніца: амбасада ЗША ў Беларусі