Украінцы ўмацоўваюць усю мяжу з Беларуссю: ад Валынскай вобласці да Чарнігаўскай. Пра гэта распавёў …

Украінцы ўмацоўваюць усю мяжу з Беларуссю: ад Валынскай вобласці да Чарнігаўскай. Пра гэта распавёў прэс-сакратар Дзяржпамежслужбы Андрэй Дземчанка.

Паводле яго слоў, умацаванне ўключае розныя элементы, якія могуць адрознівацца на розных участках мясцовасці. У прыватнасці, гэта супрацьтанкавыя равы, насыпы, разнастайныя платы, калючы дрот, завалы:

— Акрамя гэтага, разам з падраздзяленнямі УСУ [Узброеных сіл Украіны] праводзіцца мініраванне па найбольш пагрозлівых напрамках.