Сіняпалы ў Александрыі задумаўся аб нацыянальнай годнасці і нечакана пачаў размаўляць на роднай для …

Сіняпалы ў Александрыі задумаўся аб нацыянальнай годнасці і нечакана пачаў размаўляць на роднай для нас мове.

Вынікі мяцяжу кухара не такія вясёлыя, як здавался на першы погляд. Вельмі няпэўны статус дамоўленасцяў, а таксама факт публічнай абразы свайго старэйшага хаўрусніка вымушаюць непакоіцца за свой уласны лёс. «Выратавальнік» у раzіі можа быць толька адзін. Абвінавачванні недакурка ў баязлівасці – недапушчальныя. Пэўную мяжу сіняпалы перайшоў і зараз трэба хапацца за тэму нечага нацыянальнага.

Неаднойчы мы пісалі, што калі вынішчыць усё нацыянальнае, будзе пагроза для існавання самога рэжыму. Нацыянальныя сілы, баронячы краіну, баранілі таксама сіняпалага. Зараз бараніць няма каму. Сам загнаў сябе ў пастку. Позна звяртацца да «каранёў». Позна ездзіць на месца сілы.

Украіна атрымлівае новую зброю. Турцыя вызваліла азоўцаў. Кітай абразіў крытэрыямі дапушчэння на Азіяцкія гульні. На дамоўленасцях з недакуркам свет намаляваў крыж. На сіняпалым – таксама. Адзінае што перад сваім канцом яшчэ зробіць недакурак – гэта паставіць сіняпалага ў партэр. А бараніць некаму. Ды й ня трэба.