Беларусь – у сэрцы, у думках, у дзеяннях. Усё жыццё. Так было для Міраслава Лазоўскага. Да апошняга …

Беларусь – у сэрцы, у думках, у дзеяннях. Усё жыццё.

Так было для Міраслава Лазоўскага. Да апошняга дыхання, якое абарвалася 16 траўня 2023 у Бахмуце. Але і там ён апынуўся, каб бараніць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі. Сёння ячшэ многія не асэнсоўваюць, наколькі велізарны ўнёсак Мірыка ў беларускі нацыянальны рух: сваю справу ён рабіў грунтоўна, маштабна і непублічна. Праз асабісты грамадскі актывізм, праз прымяненне сваіх невычэрпных ведаў па гісторыі для выхавання моладзі, праз свае здольнасці маляваць і распавядаць. Міраслаў Лазоўскі назаўжды застанецца эталонам лідэра, маральным аўтарытэтам, сімвалам супраціву і «Белага Легіёну», надзейным, незаменным сябрам, паплечнікам і настаўнікам.

Паплечнікі, сябры і блізкія зрабілі фільм пра Міраслава, які хутка выйдзе. А да дня нараджэння героя падрыхтаваны тызер. Альянс расследвальнікаў Беларусі, як і дзесяткі іншых асоб дапамагалі ў стварэнні фільма, каб ушанаваць памяць вялікай душы чалавека.

https://youtu.be/F-20COaW-LY
Мирослав Лазовский: к 50-летию героя Беларуси. Тизер к фильму «Генерал Мыш»

Беларусь – в сердце, в мыслях, в поступках. Всю жизнь. Так было и с Мирославом Лазовским. До своего последнего вздоха, который закончился 16 мая 2023 года в Бахмуте. Но он оказался там, чтобы защищать не только Украину, но и будущее свободной Беларуси.