Замежныя дыпламаты: У выпадку выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі ўдар у адказ атрымае …

Замежныя дыпламаты: У выпадку выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі ўдар у адказ атрымае Расія.

Пра гэта было заяўлена на дыскусіі “Разгортванне ядзернай зброі ў Беларусі і яго наступствы для рэгіянальнай бяспекі” з удзелам заходніх дыпламатаў.

На дыскусіі выступілі былы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган, дырэктар Еўразійскага цэнтра Атлантычнай рады, былы амбасадар ЗША Джон Хербст, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Крыстаф Хойсген.

Паводле спікераў, адсутнасць актыўнай публічнай пазіцыі Захаду па пытанні размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі не азначае, што яго гэта не клапоціць. Прыходзіць разуменне важнасці Беларусі для вырашэння рэгіянальнага крызісу.

Святлана Ціханоўская назвала 3 магчымыя наступствы размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі:

1️⃣ краіна робіцца мішэнню для удару ў адказ;

2️⃣ замацоўваецца расійская вайсковая і палітычная прысутнасць у Беларусі;

3️⃣ ядзерная зброя як траянскі конь — РФ можа выкарыстаць яе, каб, напрыклад, паслаць дадатковыя войскі.

Дэмлідар ізноў заклікала правесці пасяджэнне Савета бяспекі ААН, каб абмеркаваць сітуацыю з ядзернай зброяй, падняць пытанне на Генасамблее ААН, увесці санкцыі супраць Расіі за размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

Крыніца: @pozirkonline