Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 167 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 15 спроб незаконнага перасячэння з беларускага боку. Да гэтага цэлы тыдзень было спакойна.
Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджана 51 спроба нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (пазаўчора — 16).
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабаваў нелегальна перасекчы 101 іншаземец (55), у тым ліку з Анголы і Каморскіх астравоў.
З пачатку года зафіксавана 21.295 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 15.229, Латвію — 4.784, Літву — 1.282), у тым ліку ў ліпені — 2.075.
Крыніца: @pozirkonline