У Горадні прыбралі памятны знак у гонар паўстанцаў 1863 году на чыгуначным вакзале
Як паведамілі каналу @hrodna1127 чытачы, замест яго павесілі шыльду ў гонар савецкіх чыгуначнікаў-падпольшчыкаў.
Памятны знак усталявалі пры вакзале ў 1983 годзе. У 1863 годзе паўстанцы хацелі выкарыстоўваць вакзал для хуткага перамяшчэньня сваіх атрадаў, работнікі вакзалу выступілі на іх баку. Але ўвечары 14 сакавіка лякаматыў з узброенымі горадзенцамі сышоў з рэек, і паўстанцы змушаныя былі застацца ў горадзе.
Расейскія акупацыйныя ўлады арыштавалі 73 чалавек, а 17 верасьня Міхаіл Мураўёў падпісаў загад на высылку 25 паўстанцаў у Сібір.