Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным паабяцаў дапамогу насельніцтву Заходняй Украіны, калі Польшча захоча…

Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным паабяцаў дапамогу насельніцтву Заходняй Украіны, калі Польшча захоча “раздзяліць” краіну.

“Раздзяленне Украіны” і “перадача земляў Польшчы” непрымальныя, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным 23 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

“І, калі трэба будзе заходняму насельніцтву Украіны, мы, вядома, будзем іх падтрымліваць. Я прашу, каб вы абмеркавалі і прадумалі гэтае пытанне. Натуральна, я хацеў бы, каб у гэтым плане вы нас падтрымалі. Калі такая будзе падтрымка, і заходняя Украіна папросіць гэтай дапамогі, мы, вядома, будзем аказваць заходняму насельніцтву ва Украіне дапамогу”.

Сцвярджаецца, што Лукашэнка на сустрэчу з Пуціным “прывёз карту перакідкі польскіх войскаў да межаў Саюзнай дзяржавы” і зазначыў, што “адна з польскіх брыгад цяпер размясцілася за 40 км ад Брэста, яшчэ адна — прыкладна за 100 км ад Гродна”.

Крыніца: @pul_1