У Асіповічах выявілі новы гараж для ракетных комплексаў «Іскандэр» — спадарожнікавыя здымкі

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

У Асіповічах знойдзены новы гараж для ядзерных «Іскандэраў»

На спадарожнікавым здымку Maxar бачныя ракетныя ўстаноўкі “Іскандэр” каля новага гаража.

Новы аб’ект з’явіўся на існуючай базе ў Асіповічах у цэнтральнай частцы Беларусі (53.288, 28.642), дзе базіруецца 465-я ракетная брыгада. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што будаўніцтва пачалося ў кастрычніку 2022 года і было завершана ў красавіку 2023 года.