Больш за 25 тыс. спроб нелегальнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі краіны ЕС…

Больш за 25 тыс. спроб нелегальнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі краіны ЕС з пачатку года.

Польшча — 18.187 спроб,
Латвія — 5.356,
Літва — 1.497.

Як сведчыць аналітыка @pozirkonline, пасля росту на працягу вясны і зніжэння ў пачатку лета напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС дасягнула свайго піку ў ліпені.

У студзені было папярэджана 1.989 спроб нелегальнага пераходу мяжы, лютым — 1.970, сакавіку — 3.401, красавіку — 3.440, траўні — 4.719, чэрвені — 3.701, ліпені — 5.054.

5 жніўня краіны ЕС не дазволілі нелегальна прабрацца з тэрыторыі Беларусі 176 мігрантам, у тым ліку Польшча — 160, Латвія — 16.

Крыніца: @pozirkonline