Сірыя асудзіла нядаўнія санкцыі супраць Беларусі і заявіла аб “сваёй поўнай салідарнасці”.
“Сірыйская Арабская Рэспубліка рашуча асуджае нядаўняе ўвядзенне заходнімі сіламі новага пакета санкцый і абмежаванняў у дачыненні да дружалюбнай Рэспублікі Беларусь, а таксама асуджае варожыя заявы заходніх афіцыйных асоб і іх спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Паводле ведамства, гэтыя меры “парушаюць Статут ААН, міжнароднае права і прынцыпы суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў”.
У сірыйскім МЗС заявілі аб намеры ўмацоўваць з Беларуссю адносіны “ва ўсіх абласцях”.
У гадавіну прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў ЗША, Канада, Вялікабрытанія і Еўрасаюз пашырылі санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму.
Крыніца: МЗС Сірыі