Беларускія добраахвотнікі аб’ядноўваюцца?!19 жніўня ў Кіеве адбылася таемная сустрэча прадстаўнікоў…

Беларускія добраахвотнікі аб’ядноўваюцца?!

19 жніўня ў Кіеве адбылася таемная сустрэча прадстаўнікоў усіх беларускіх фарміраваньняў ва Ўкраіне:

бел.роты 79 АДШБ, атрад АТАМ,
БДК / Тэрор,
батальёна «Волат»,
батальёна «Літвін»,
беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе Другога Інтэрнацыянальнага Легіёну.

Акрамя таго, на закрытай сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі грамадзянскіх і парамілітарных арганізацый:
Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў,
Паспалітае Рушэньне,
Фонд «Вольная Беларусь»,
ДА «Пагоня»,
добраахвотніцкае абʼяднаньне беларусаў у Літве «Літвіны»,
арганізацыя дапамогі беларускім добраахвотнікам у Літве «Крайт»,
рэабілітацыйны цэнтар «Ланка».

Удзельнікамі канфэрэнцыі былі прынятыя наступныя рашэньні:

наладзіць сацыяльную падтрымку байцоў і іх семʼям;
правесьці дабрачынны маратон са зборам сродкаў для дапамогі семʼям загінулых беларускіх добраахвотнікаў;
наладзіць камунікацыю паміж ваенізаванымі і парамілітарнымі арганізацыямі на тэрыторыі Эразьвязу й Украіны;
наладзіць узаемадзеяньне ў сфэры забесьпячэньня добраахвотнікаў матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі;
арганізаваць працэс рэгулярнага інфармаваньня беларускай дыяспары аб дзейнасьці ўсіх беларускіх добраахвотніцкіх фарміраваньняў;
арганізаваць агульны каардынацыйны цэнтар прадстаўнікоў беларускіх добраахвотніцкіх падразьдзяленьняў, а таксама парамілітарных і валянтэрскіх арганізацый.

Асобна абмяркоўвалася пытаньне двух беларускіх добраахвотнікаў, што зараз знаходзяцца ў рашысцкім палоне. Гэтая тэма зьяўляецца адной з самых прыярытэтных, але агучваць заплянаваныя дзеяньні ў гэтым кірунку ў мэтах бясьпекі і сакрэтнасьці добраахвотнікі не сталі.

Крыніца Мая Краіна Беларусь