Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна пракрасціся 182 мігрантам з тэрыторыі Беларусі. С…

Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна пракрасціся 182 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы трэці дзень не фіксавала спроб незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку.

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ўчора папярэджана 81 спроба нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (пазаўчора — 127).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабаваў нелегальна перасекчы 101 замежнік (40), у тым ліку з Конга і Ірана.

З пачатку года зафіксавана 28.408 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 20.186, Латвію — 6.659, Літву — 1.563), у тым ліку ў жніўні — 4.134.

Крыніца: @pozirkonline