Галоўнае за сёньня, 28 жніўня 2023 году:Сытуацыя на мяжы: Польша, Літва і Латвія назвалі ўмовы закры…

Галоўнае за сёньня, 28 жніўня 2023 году:

Сытуацыя на мяжы:

Польша, Літва і Латвія назвалі ўмовы закрыцьця межаў з Беларусьсю. Паглядзіце, ці не выканаў рэжым ужо нечага з умоў

Павал Латушка: гэта – ультыматум для Лукашэнкі, на яго будзе ціснуць нават Кітай!

Чэргі на выезд зь Беларусі дасягаюць 350 аўто. А вось і відэадоказы

Павал Латушка пацьвердзіў тое, пра што мы распавядалі некалькі месяцаў таму: Лукашэнка выдае вагнэраўцам беларускія пашпарты на чужыя імёны і прозьвішчы. Чакаць правакацыяў?

Жыцьцё ў Беларусі:

У Беларусі зьнікла ўкраінская валантэрка!

У Менску затрымалі юрыста буйной міжнароднай кампаніі за тое, што ён хадзіў па дарогах. Прынізіць яго спрабавалі і памерам ягонага заробку.

Кандыдат у прэзідэнты-2020 Чэрачэнь вырашыў пайсьці на ўсе будучыя выбары. Праўда, перамагаць ён, здаецца, не зьбіраецца.

Ябацькі-NEWS:

У Горадні правялі пікет супраць незалежнасьці Беларусі. І гэта зусім не паны з Польшчы.

Інфаказачка вырашыла, што Васілёк – яшчэ адзін сымбаль «беларускіх нацыяналістаў пад Гітлерам». Знайшлі доказы, што ўся Беларусь натуральна «пад Гітлерам».

На рашысцкі фільм пра вайну ва Ўкраіне беларусы ня ходзяць. Зусім.

Латвійцы папрасілі прытулку ў Беларусі, але суд сказаў, што ў Латвіі ўсё добра!

Праваслаўны сьвятар даў парады жанчыне, у якой муж – апазыцыянэр. Вядучая нашага ТыкТоку зрабіла з гэтага лайфхак тыдня!

Беларушчына:

Расейцы ўзяліся за Кастуся Каліноўскага. Мы распавядаем праўду, якую мусіць ведаць кожны беларус

Першая беларуская анлайн-школа ва Ўкраіне запрашае беларускіх дзетак з усяго сьвету!

Бонус:

Саліст гурта «Бумбокс» чотка затроліў рашыста з гурта «Звері». Ня бачылі? Мусіце паглядзець!

Да заўтра, Мая Краіна Беларусь.