Даследаванне: 64% беларусаў за мяжой маюць знаёмых у зняволенні, а міграцыйны настрой у краіне слабее

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Краіну пакідае супольнасць

Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя “Народнага апытання” з пункту гледжання сувязі рэпрэсій з міграцыйнымі ўстаноўкамі і паводзінамі беларусаў.

61% рэспандэнтаў у Беларусі не маюць знаёмых, якія знаходзяцца ў месцах зняволення. У беларусаў за мяжой сітуацыя абсалютна супрацьлеглая – у 64% нехта “сядзіць”.

У паловы апытаных у Беларусі з’ехала дзесьці да 10 знаёмых, у рэспандэнтаў за мяжой зноў адваротная сітуацыя – у ⅔ апытаных з’ехалі дзясяткі знаёмых.

Рэспандэнты ў Беларусі ўсё менш хочуць зʼязджаць. Калі год таму аб намеры выехаць з краіны казалі амаль 40%, то сёлета – 31%.

Чытаць артыкул