У КДБ заявілі пра затрыманне трох «баявых ячэек», якія працавалі на СБУ і хацелі падарваць у Беларусі чыгунку
Паводле спецслужбаў РБ, гэтыя групоўкі рыхтавалі тэракты на чыгунцы ў Стаўбцоўскім ды Талачынскім раёнах. Падчас затрымання ў іх выявілі і вынялі выбухоўку і дэтанатары.
КДБ сцвярджае, што падарваць чыгунчку ў Талачынскім раёне збіраліся два беларусы, што маюць навыкі ў мінна-выбуховай справе. А кіраваў імі грамадзянін Украіны.
Таксама гэты ўкраінец, паводле КДБшнікаў, незаконна перасёк мяжу Беларусі і пакінуў на тэрыторыі нашай краіны арсенал зброі (аўтаматы Калашнікава, выбухоўку ды беспілотнікі).
Усіх затрыманых змясцілі ў СІЗА КДБ.