Туск і Зяленскі падпісалі Дамову аб бяспецыДакумент змяшчае практычныя ўзаемныя абавязацельствы, а …

Туск і Зяленскі падпісалі Дамову аб бяспецы

Дакумент змяшчае практычныя ўзаемныя абавязацельствы, а не пустыя абяцанні, падкрэсліў Туск пасля падпісання.

Палітык падкрэсліў, што падчас працы над пагадненнем ён і прэзідэнт Зяленскі вельмі імкнуліся да таго, каб яно не скончылася выключна дэкларацыямі добрай волі.

Усе краіны G7 і яшчэ 25 краін, у тым ліку Польшча, на леташнім саміце NATO ў Вільні ўзялі на сябе абавязацельствы заключыць пагадненні аб бяспецы з Украінай, якія з’яўляюцца гарантыяй падтрымкі Украіны з боку заходніх саюзнікаў. Пагадненні з Кіевам ужо падпісалі 19 дзяржаў і Еўразвяз як супольнасць – адзначыў польскі прэм’ер

Фота: X / Kancelaria Premiera