Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі вітаюць прыняцце закона аб амністыі, першыя крокі па вызваленні цяжка хворых зняволеных у Беларусі, заклікаюць Аляксандра Лукашэнку праявіць гуманнасць і міласэрнасць, вызваліўшы ўсіх палітычных зняволеных.
«У вас ёсць унікальная магчымасць перавярнуць старонку мінулага і ўвайсці ў гісторыю не толькі як бескампрамісны кіраўнік, але і як палітычны лідар, які праявіў мудрасць і міласэрнасць, адказны перад сваім народам і яго будучыняй», — гаворыцца ў звароце.
Правядзенне ўсеабдымнай палітычнай амністыі і вяртанне да міжнародна прызнаных нормаў права і прынцыпаў гуманнасці стане значным палітычным актам, які сімвалізуе новы этап у гісторыі Беларусі.
Лаўрэаты таксама выказваюць падзяку і падтрымку Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу, прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду, прэм’ер-міністру Дональду Туску, міністру замежных спраў Радаславу Сікорскаму, дыпламатам і праваабаронцам за іх актыўныя намаганні, накіраваныя на вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі.
Зварот на дадзены момант падпісалі 51 лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Сярод іх лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры — Святлана Алексіевіч (2015, Беларусь), Джон Кутзее (2003, Паўднёвая Афрыка) і Герта Мюлер (2009, Германія); лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру — Джодзі Уільямс (1997, ЗША), Шырын Эбадзі (2003, Іран), Таваккол Карман (2011, Емен), Дзмітрый Муратаў (2021, Расія) і Аляксандра Матвійчук (2022, Украіна), а таксама Хуан Мануэль Сантас (2016, Калумбія), прэзідэнт Калумбіі з 2010 па 2018 год, які атрымаў прэмію за рашучыя намаганні па заканчэнні больш чым 50-гадовай грамадзянскай вайны ў краіне.
Nobel laureates call for political amnesty in Belarus
As of January 2024, Belarus held 1,430 political prisoners, independent media report.