На вучэньнях зь сіламі тэрабароны Магілёўскай вобласьці 22-25 верасьня адпрацуюць увядзеньне ваеннаг…

На вучэньнях зь сіламі тэрабароны Магілёўскай вобласьці 22-25 верасьня адпрацуюць увядзеньне ваеннага становішча

«Сілы тэраабароны адпрацуюць пытаньні аховы і абароны важных аб’ектаў, забесьпячэньня мераў ваеннага становішча з прыцягненьнем атрадаў народнага апалчэньня, вядзеньня барацьбы з дывэрсійна-выведвальнымі групамі суперніка, у тым ліку з баявой стралянінай», — паведамляе Мінабароны.

З 22 па 26 верасьня таксама правядуць двухбаковыя комплексныя вучэньні на розных палігонах і ўчастках мясцовасьці, у асноўным — у Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцях; іх мэта — палепшыць гатоўнасьць органаў вайсковага кіраваньня да кіраваньня падчас баявых дзеяньняў.