Сапраўдны беларускі дыпламат!Новы госць праекту «Жыццё-маліна» – Уладзімір Астапенка, колішні намесн…

Сапраўдны беларускі дыпламат!

Новы госць праекту «Жыццё-маліна» – Уладзімір Астапенка, колішні намеснік міністра замежных справаў Беларусі, які 25 адпрацаваў на рэжым, а потым патрымаў пратэст і далучыўся да НАУ.

У гэтым выпуску мы абмеркавалі, як Астапенка двойчы сыходзіў з урада (у 1997 і 2020) і як бчб-цішотка River Plate стала сімвалам пратэсту, што такое даверная грамата, чым займаюцца кгбшнікі ў амбасадзе і ціхія рэпрэсіі ў МЗС. Узгадалі першую замежную паездку пад бчб-сцягам і першы пашпарт з Пагоняй.

А таксама, як так сталася, што кіраўнік нашай дзяржавы – чалавек з псіхалогіяй кіраўніка калгаса, які нават без паперкі не можа звязаць і паўслова, і было лі сорамна Астапенку за сваю краіну. Яшчэ пагаварылі пра працу на Кубе, выкраданне беларускага дыпламата, саўну ў амбасадзе, працу ў НАУ, спрэчкі з Латушкай ды як святкавалі яго тэрарыстычны статус.

Выпуск глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/9aJ6iLFvPns