За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 163 мігрантам з тэрыторыі Беларусі. Служб…

За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 163 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не фіксавала спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (пазаўчора — 11).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень прадухілена 123 спробы нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (99).

Паводле інфармацыі памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавала нелегальна перасекчы 40 чалавек (17), у тым ліку грамадзяне Эрытрэі, Эфіопіі, Конга і Сірыі.

У 2023 годзе спынена 31.941 спроба незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 21.037, Латвію — 9.192, Літву — 1.712), з пачатку верасня — 3.172.

Крыніца: @pozirkonline