Калі хто сочыць за крызісам на межах Беларусі з краінамі ЕС, то ўжо зараз магу сказаць, што ні сумес…

Калі хто сочыць за крызісам на межах Беларусі з краінамі ЕС, то ўжо зараз магу сказаць, што ні сумеснае польска-літоўска-латвійскае выстаўленне “чырвоных сцяжкоў”, ні закрыццё Латвіяй аднаго з дзьвух сваіх памежных пераходаў з Беларуссю, хутчэй за ўсё — не спрацавалі.

Бягучая статыстыка паказвае, што на гэтым тыдні (нават без дадзеных па нядзеле) чарговы раз абнавіўся рэкорд па колькасці спроб нелегальна перасекчы дзяржаўную мяжу з боку Беларусі.

На вялікі жаль, гэта вельмі адмоўная тэндэнцыя.

Адное што, ёсьць верагоднасць, што да непасрэдных арганізатараў-кіраўнікоў-перавозчыкаў груп мігрантаў у Беларусі яшчэ не дайшлі распараджэнні “зверху”. Але надзея на тое невялікая.