У верасні краіны ЕС зафіксавалі амаль 4,5 тыс. спроб пранікнення нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Б…

У верасні краіны ЕС зафіксавалі амаль 4,5 тыс. спроб пранікнення нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — больш за 33 тыс.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 43 спробы незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (пазаўчора — 8).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ўчора папярэджана 159 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (92).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 48 чалавек (51), у тым ліку з Афганістана і Сірыі.

У 2023 годзе спынены 33.224 спробы незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 21.393, Латвію — 10.026, Літву — 1.805), у верасні — 4.449. У першы восеньскі месяц знізіўся ціск на польскім напрамку і павялічыўся на латвійскім і літоўскім.

Крыніца: @pozirkonline