За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі нелегальна прабрацца 93 мігрантам з тэрыторыі Беларусі. Служ…

За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі нелегальна прабрацца 93 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 5 спроб незаконнага перасячэння граніцы з беларускага боку (54).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджаны 43 спробы нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (87).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 45 чалавек (34), у тым ліку грамадзяне Емена, Саудаўскай Аравіі, Егіпта.

У 2023 годзе спынена 34.478 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 21.703, Латвію — 10.789, Літву — 1.986), з пачатку кастрычніка — 1.254.

Крыніца: @pozirkonline