Праваабаронцы: У Беларусі рыхтуецца амністыя, прымеркаваная да “80-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Па звестках @MAYDAYMog, пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала на сустрэчы са сваякамі асуджаных. Размова прайшла ў пачатку кастрычніка, але праваабаронцам пра яе стала вядома толькі цяпер.
Сукала прапанаваў дачакацца выбараў, прызначаных на канец лютага, прызнаўшыся, што ўлады занепакоеныя тым, як яны пройдуць. Пасля гэтага, паводле ягоных словаў, на парадку дня будзе стаяць зацвярджэнне закона аб амністыі.
Якія катэгорыі асуджаных патрапяць пад амністыю пакуль невядома.
Крыніца: @pozirkonline