У Кіеўскім нацыянальным універсітэце закрылі праграму вывучэння беларускай мовы«У нас у Інстытуце фі…

У Кіеўскім нацыянальным універсітэце закрылі праграму вывучэння беларускай мовы

«У нас у Інстытуце філалогіі вывучалася расейская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, фарсі (персідская). У мінулым годзе мы гэтыя праграмы закрылі», – адзначыў Уладзімір Бугроў рэктар універсітэту

На думку рэктара, у школе не трэба вывучаць расейскую мову і літаратуру, акрамя нейкіх твораў, якія б мусілі разглядацца ў курсе літаратураў свету. Але пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта як на медычным аддзяленні або на біялагічным факультэце ўніверсітэту вывучаюць вірусы, так сама ва ўніверсітэце павінна вывучацца расейская літаратура пад назіраннем выкладчыка-даследчыка, а таксама мае праводзіцца крытычны аналіз.

Крыніца Мая Краіна Беларусь