КЗ замянілі на БЧБ на Форуме Усходняга Партнёрства!Усходняе Партнёрства – ініцыятыва Еўразвязу, яка…

КЗ замянілі на БЧБ на Форуме Усходняга Партнёрства!

Усходняе Партнёрства – ініцыятыва Еўразвязу, якая доўгі час супрацоўнічала з афіцыйным Мінскам, і ўвесь той час на самітах і форумах ад Беларусі вісеў “афіцыйны” КЗ-сцяг.

Але, нарэшце, сімвал савецкага мінулага і рэпрэсій супраць беларусаў замянілі на наш нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг!

Удвая прыемней, што гэта зроблена на Форуме самага высокага ўзроўню, у якім прымаюць удзел прэзідэнтка Малдовы, міністр замежных спраў Арменіі, кіраўнік знешнаплітычнай службы Еўразвязу і іншыя высокія еўрачыноўнікі.

Куды падзелі старую чырвона-зялёную анучу – не паведамляецца.

Сувязь з каналам Мая Краіна Беларусь