Для таго, што сочыць за навінамі з межаў…
Чацьвёрты дзень запар зніжаецца сумарная колькасць спроб нелегальна перасекчы межы Беларусі з краінамі-суседзямі. Калі ў мінулую нядзелю такіх спроб было 161, то ўчора — толькі 72. Гэта мінімум за апошнія 10 тыдняў.
З аднаго боку, даволі чаканая дынаміка на зніжэнне. Так было і ў лістападзе 2021 года, і ў лістападзе 2022 года. З другога боку, назіраецца цікавая паралель з тым, што Фінляндыя закрывае свае межы з Расеяй праз пагрозу падвышэння колькасці нелегальных мігрантаў ужо там.
Выпадковасць? Ці Расія дыверсіфікуе свае каналы веапанізацыі мігрантаў? Паназіраем.