У памежнай службе Ўкраіны расказалі аб асаблівасьцях уезду грамадзян Беларусі падчас вайны Мяжа Ўкра…

У памежнай службе Ўкраіны расказалі аб асаблівасьцях уезду грамадзян Беларусі падчас вайны

Мяжа Ўкраіны зь Беларусьсю і Расеяй закрытая. Ёсьць памежны кантроль на мяжы з Малдовай і краінамі Эўразьвязу. Статыстыкі, колькі грамадзян Беларусі прыехалі ва Ўкраіну сёлета, няма.

«Калі нехта не адпавядае ўмовам уезду, ня можа дакладна аргумэнтаваць сваю мэту паездкі ва Ўкраіну або ня мае пашпартных дакумэнтаў, то можа атрымаць адмову на ўезд», — сказаў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.

Паводле яго, з улікам таго, што Беларусь падтрымлівае Расею ў вайне ва Ўкраіне, беларускія грамадзяне праходзяць праз усе неабходныя «меры кантролю, папярэднія праверкі інфармацыі аб тых асобах, якія могуць несьці пагрозу».

https://smarturl.click/Q5O6 На фота сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка