Забытае антырасійскае паўстанне Пра паўстанне 1863-64 гг. чулі нават тыя, хто мала цікавяцца гістор…

Забытае антырасійскае паўстанне

Пра паўстанне 1863-64 гг. чулі нават тыя, хто мала цікавяцца гісторыяй. Падобна з паўстаннем Касцюшкі (1794), але пра паўстанне 1830-31 гг. памятае ўжо не так шмат.

Яно пачалося 29 лістапада 1830 года. Гэта быў уздым супраць расійскай няволі з мэтаю аднаўлення дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай, у тым ліку нашай гістарычнай Літвы. Сярод удзельнікаў былі такія выдатныя постаці як Ігнат Дамейка, Міхал Валовіч, Юзаф Крашэўскі, Аляксандр Рыпінскі, Генрых Дмахоўскі, Напалеон Орда і Эмілія Плятэр.

Менавіта тады папулярным зрабіўся заклік-дэвіз “За нашу і вашу свабоду“. Акрамя таго дадзенае паўстанне ў вершы “Клеветникам России” асуджаў расійскі паэт Аляксандр Пушкін, культ якога ў нашай краіне насаджала і насаджае Расія.

Хоць паўстанцы на дамагліся сваёй мэты, але была паказаная прага да свабоды і нязгода з расійскай няволяй.

Historyja Мая краіна Беларусь