На той выпадак, калі хто сочыць за межамі: колькасць спроб нелегальна патрапіць у ЕЗ з тэрыторыі Беларусі ўпэўнена зніжаецца чатыры тыдні запар.
На мінулым тыдні на літоўскім, польскім і латвійскім напрамках агулам было зафіксавана толькі крыху болей за 130 такіх кейсаў.
Гэта мінімум за апошнія 2,5 гады, то бок з чэрвеня 2021 года.
Прагназаваць тут надалей што-небудзь цяжка, бо маштаб і кірунак мігранцкіх патокаў шмат у чым залежаць свавольства двух дыктатараў. Але улічваючы сезоннасць, памесячныя трэнды мінулых двух гадоў і тое, што Фінляндыя 14 снежня, здаецца, такі адчыніць свае межы, то ў бліжэйшы час ня варта чакаць высокай мігранцкай актыўнасці на беларуска-еўрапейскіх межах.