Добраахвотнік пра выплаты за раненне, “дзесяціну” ў ПКК і канфлікты са штабам. Экс-баец палка Каліноўскага з пазыўным Хмель цяпер ваюе ва Украіне ў складзе Другога Інтэрнацыянальнага легіёна.
Яшчэ вясной мінулага года ён атрымаў цяжкае раненне, але праз праблемы з афармленнем медыцынскіх дакументаў належнай кампенсацыі чакае дагэтуль.
У размове з @euroradio Хмель расказаў, што вінаватым у затрымцы лічыць штаб палка Каліноўскага.