Беларусы накуплялі ў Літве такс-фры амаль на 5 млн еўра. Літоўская падатковая інспекцыя агучыла стат…

Беларусы накуплялі ў Літве такс-фры амаль на 5 млн еўра. Літоўская падатковая інспекцыя агучыла статыстыку за перыяд з кастрычніка мінулага года па лістапад бягучага.

Беларусы аформілі больш за 174 тысячы дэкларацый на вяртанне падатку на суму 4,77 млн еўра.

Аператар Global Blue Lietuva распавядае, што часцей за ўсё (25,5%) у Беларусь вязуць электроніку і бытавую тэхніку. Яшчэ амаль 22% пакупак – тавары для дома, 18% – вопратка і абутак. Астанія пакупкі размеркаваліся паміж спартыўнымі таварамі, касметыкай і парфумам, гадзіннікамі і ювелірнымі вырабамі.

У сярэднім беларусы трацяць у Літве (на пакупкі, з якіх потым афармляюць вяртанне падаткаў) 235 еўра. А на кожным еўра, што вярнула беларусам Літва, яна зарабіла 1,5 еўра.