17% беларускіх гараджан не прачыталі ніводнай кнігі за апошні год, кнігі па-беларуску чытаюць толькі…

17% беларускіх гараджан не прачыталі ніводнай кнігі за апошні год, кнігі па-беларуску чытаюць толькі 14%, — вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня

Згодна з дасьледаваньнем, дастаткова часта чытаюць кнігі ці слухаюць іх аўдыёвэрсіі 48% апытаных беларускіх гараджан (штодзень — 15%, некалькі разоў на тыдзень — 21%, хаця б раз на тыдзень — 12%), пэрыядычна — 18%, вельмі рэдка — 33% (некалькі разоў на год — 16%, ніколі за апошні год — 17%).

У друкаваным выглядзе кнігі чытае 69% апытаных, электронным — 49%, слухае аўдыёкнігі 34%. На расейскай мове кнігі чытае ці слухае 99% апытаных, на беларускай — толькі 14% (больш за астатніх — людзі ва ўзросьце 18–24 гадоў і 55+), ангельскай — 6%, іншых мовах — 1%:

https://smarturl.click/Qy3q