Разам з жонкай затрыманы былы пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар СафараўПаводле папярэдняй інфармацы…

Разам з жонкай затрыманы былы пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося на мінулым тыдні — ім інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК. Таксама затрымалі і жонку Эльдара — адвакатку Юлію Станкевіч. Дзе іх утрымліваюць — невядома.

Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсах. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.

Сафараў сыйшоў з органаў восенню 2020-га. У каментары журналістам ён тады сказаў: «Так, мой сыход звязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сістэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым каментаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх».

Хроніка палітычнага пераследу