Расея не забрала наймітаў зь Беларусі падчас абмену палонных з Украінай
У жніўні 2023 году двое беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне за Расею, Максім Зязюльчык і Андрэй Герыловіч зьвярнуліся з украінскага палону з зваротам, каб іх абмянялі на ваеннапалонных, якія змагаліся за Ўкраіну, або на палітвязьняў.
Днямі Ўкраіна і Расея правялі абмен ваеннапалоннымі. Як паведамілі Свабодзе ў праекце «Хачу жыць», Украіна перадала Расеі 248 ваеннапалонных, але сярод іх грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі і трапілі ва ўкраінскі палон, не было.
На фота ад Reuters украінскія вайскоўцы, якія вярнуліся з палону