Мы ўжо пісалі, што 2 сакавіка ў Берасці ва ўласнай кватэры быў затрыманы анархіст Аляксандр Казлянка…

*

Мы ўжо пісалі, што 2 сакавіка ў Берасці ва ўласнай кватэры быў затрыманы анархіст Аляксандр Казлянка.

А сёння сваякі аднаго з затрыманых у той дзень паведамілі «Белсату», што тады было затрымана мінімум чатыры чалавекі, двое ў Берасці і Бярозе. У той жа дзень яны ўсе былі дастаўленыя ў Менск на «Акрэсціна», да іх не пускалі адваката.

Сёння стала вядома, што на ўвесь квартэт заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 285 КК («Стварэнне злачыннай арганізацыі»).

Крыніца: @belsat