Рэдактара сайта “Першы Рэгіён” Паўла Дайліда дапыталі ў Івацэвіцкім РАУС“Я пытаўся, якія канкрэтна ў…

Рэдактара сайта “Першы Рэгіён” Паўла Дайліда дапыталі ў Івацэвіцкім РАУС

“Я пытаўся, якія канкрэтна ў маіх дзеяннях ёсць прыкметы схільнасці да экстрэмізму і адказу не атрымаў, — кажа Павел Дайлід.

“З такім поспехам міліцыя можа апытваць сотні людзей, якія знаходзяцца ў той ці іншай групе ў сацыяльных сетках. А варта было б займацца сапраўды патрэбнай справай — барацьбой з крыміналам ці з ашуканцамі, якіх вельмі шмат зараз у інтэрнэце. Але пакуль выглядае на тое, што больш важная справа — гэта падсоўваць законапаслухмянаму грамадзяніну паперкі з папярэджаннямі аб экстрэмізме”, — падсумаваў рэдактар “Першага Рэгіёна” вынікі свайго візіту ў Івацэвіцкі раённы аддзел міліцыі.