@brest97botДобрай ночы, паважаныя жыхары Бярозы! Даўнавата дзед вам не распавядаў казак з-пад Пружан…

@brest97bot

Добрай ночы, паважаныя жыхары Бярозы! Даўнавата дзед вам не распавядаў казак з-пад Пружан, але на тое не было дзедавай віны, так склаўся лёс, калі вы разумееце, пра што я.

Як вы, мабыць, заўважылі, сёння выпаў першы снег. А з ім на арганізацыі “упалі” нейкія спісы ад гвардзейцаў. Працаўнікам з тых спісаў не працягваюць кантракты, а некаторых вымушаюць саміх звольніцца. Але тое не навіна, ўзяць хаця б Пружанскі лясгас, які на ўсю Беларусь стаў вядомы звальненнем за пакінутае шалупінне ў машыне.

Таксама хачу абмеркаваць ужо вядомае інтэрв’ю з журналістам бібісі, карані якога, як аказалася, з-пад Шклова. Ці вы бачылі гэтыя сутаргі, даражэнькія? Калі не, то паглядзіце, гэта трэба бачыць на ўласныя вочы. Такое ашчушчэние, што пасля інтэрв’ю Вялічайшага, быкі што-та пачалі падазраваць. А как б вы ведалі яшчэ, некаторыя з іх, уладкаваўшыся на кансэрвавы завод кіроўцам, скрываюць, дзе працавалі раней. Магчыма, што сыход зараз можа быць потым разлічаны ў судзе як смягчальнае дзеянне. Але тут я, выходзячы да ветру, магу толькі два разы ў цемру прасіпець “Трыбунал! Трыбунал!”

Таксама з мясцовых цікавостак увечары ў Аранчыцах былі заўважаныя мігранты (ці турысты, я ўжо збіўся). Былі яны ў суправаджэнні ці не, невядома, але дакладна бачыў вось гэтымі вось вачыма, што намёты былі ў іх. Чакаем адказ ад МУСа ў стылі “Вы все врете” або “Вам паказалася”.

Ну, а пакуль тое-сёе, не губляйце надзеі, бо Жыве Фландрыя!