Жыхарку Бярозы, якая адбывала «хатнюю хімію», ізноў асудзілі, але ўжо разам з працадаўцам, які хацеў ёй дапамагчы
Суд Бярозаўскага раёна разгледзеў справу Валянціны Мядзведзь і Андрэя Чыжа, якіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 427 КК «Службовая падробка». Жанчына адбывала «хатнюю хімію» за тое, што ў лістападзе 2020 года напісала, што мясцовы супрацоўнік міліцыі «Лішко — сапраўды гнілы і слізкі тып» і параўнала яго з паліцаем.
Агулам суд пастанавіў выплаціць пацярпеламу 1 500 рублёў — з кожнага заробку жанчыны ўтрымлівалі каля 50 рублёў. Праз нейкі час Лішко, якому, як яму здалося, штомесяц прыходзіла замалая сума, пачаў высвятляць, дзе і як працуе Валянціна — і даведаўся, што ў афіцыйны час жанчына працуе не ў паказаным месцы, а цырульніцай.
У выніку Мядзведзь абвінавацілі ў тым, што, «дзейнічаючы з карыслівых памкненняў, якія выяўляліся ў імкненні ажыццяўляць больш аплачваную працоўную дзейнасць», яна нібыта схіліла Чыжа аформіць фальшывыя дакументы.
Чытаць па спасылцы