Палітвязня з Бярозы Алега Нічыпорку этапавалі ў наваполацкую калоніюНагадаем, што Нічыпорку судзілі …

Палітвязня з Бярозы Алега Нічыпорку этапавалі ў наваполацкую калонію

Нагадаем, што Нічыпорку судзілі 2 разы. Перад першым судом ў лісце блізкім ён пісаў, што збіраецца прызнаваць віну ў тым, чаго не рабіў. Тады хлопца вінавацілі ў болей чым 30 эпізодах: за нанясенне пратэстных надпісаў па горадзе, расклейку лістовак, парэзаныя дзяржаўныя флагі, а таксама псаванне-крадзеж каля 20 камер відэаназірання ды рабаванне лецішчаў. На першых допытах прызнаваў толькі крадзеж.

А перад другім судом (за нанясенне надпісаў на сметніках і адно абрабаванае лечішча) Алег Нічыпорка ізноў паведаміў блізкім, што прызнае віну ў тым, чаго не рабіў, а патлумачыць усё пазней.

Агулам Алег Нічыпорка асуджаны да 3 год 6 месяцаў калоніі.
Падтрымаць яго можна заказнымі лістамі па адрасе:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Нічыпорка Алег Георгіевіч