У Бярозе брыгадзіра гаспадаркі судзілі за тое, што схаваў падзеж быдла. За службовую падробку адказв…

У Бярозе брыгадзіра гаспадаркі судзілі за тое, што схаваў падзеж быдла.

За службовую падробку адказваў у судзе супрацоўнік КУВП “Бярозарайаграсэрвіс”. Дзяржава абвінаваціла яго, а таксама заатэхніка ў тым, што яны не справаздачыліся пра скон 29 галоў буйной рагатай жывёлы на малочнатаварнай ферме «Сялец». Па версіі пракуратуры, скаціна загінула праз неналежныя ўмовы ўтрымання.

Суд Бярозаўскага раёна пакараў кіраўніка гаспадаркі штрафам у 11 100 рублёў, заатэхніка і брыгадзіра – папраўчымі работамі на працягу 1,5 года з утрыманнем 20% заробку.