З мінулай публікацыі пра збор на летнік “Крывічы” прайшло няшмат часу. Сродкаў пакуль не стае.Мы гру…

З мінулай публікацыі пра збор на летнік “Крывічы” прайшло няшмат часу. Сродкаў пакуль не стае.

Мы грукаемся ва ўсе дзверы, звяртаемся да кожнага неабыякавага сэрца. Да праекта далучыліся новыя партнёры — Фонд Паўла Латушкі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Дзякуй вам шчыры!

Да 1 жніўня мы мусім закрыць збор! Засталося сабраць яшчэ 10 371 еўра. Час неўтаймаваны, і ляціць вельмі хутка!

Што вы можаце зрабіць:
ахвяраваць зручную для вас суму;
распаўсюдзіць інфармацыю пра збор праз сацыяльныя сеткі, расказаць пра яго сябрам, знёмым, сваякам.

Важна! Не рабіце гэта, калі вы ўнутры Беларусі.

А 19 чэрвеня ў эфіры “Belsat Life” з 9:00 па 11:00 па Мінску вы можаце даведацца пра летнік яшчэ больш. Гасцямі будуць Антаніна Канавалава, каардынатарка фонду, былая палітзняволеная, і Павел Мар’еўскі, былы добраахвотнік палка імя К.Каліноўскага, сузаснавальнік Фонду Асацыяцыі Беларускіх Ветэранаў, дэлегат КР.
Далучайцеся!