6 жніўня дэлегацыя BELPOL у колькасці 7 чалавек прыняла ўдзел у Канферэнцыі “Новая Беларусь 2023”, якая праходзіла ў Варшаве.
Заўважым, што нам было важна пачуць удзельнікаў дыскусійных панэляў, зразумець, як ідуць справы ў беларускіх патрыятычных арганізацыях, даведацца пра вынікі працы нашых калег.
А самае галоўнае – планы на будучыню ўсёй дэмакратычнай супольнасці. Такія планы і перспектывы ёсць, многія іх бачаць па-рознаму, але ўсіх нас аб’ядноўвае адна мэта – дабіцца свабоды для Беларусі.
У ходзе Канферэнцыі нашы прадстаўнікі завязалі новыя знаёмствы, набылі міжнародных партнёраў, дасягнулі дамоўленасцей аб сумеснай дзейнасці па многіх напрамках з шэрагам дэмакратычных структур.
Жыве Беларусь!
Сувязь з BELPOL – [email protected]
Чат-бот – @belpolinfobot
Кантакт для СМІ – @BELPOLMEDIA