МЫ ПАТРАБУЕМ ПАКАЗАЦЬ СЯРГЕЯ ЕРАМЕЕВАСумесная заява беларускіх праваабаронцаўВось ужо больш за паўта…

13.02.2024BelPol

МЫ ПАТРАБУЕМ ПАКАЗАЦЬ СЯРГЕЯ ЕРАМЕЕВА
Сумесная заява беларускіх праваабаронцаў

Вось ужо больш за паўтара месяца беларускія праваабаронцы спрабуюць звязацца з Сяргеем Ерамеевым і даведацца пра ягоны лёс.

12 студзеня 2024 года ў СІЗА Омска прыехаў мясцовы адвакат, якому заявілі, што Ерамеева перавялі ў Іркуцк.

29 студзеня ў СІЗА Іркуцка іншаму ўжо адвакату заявілі, што Ерамеева этапавалі ў Маскву.

Днямі ў Маскве ў адпаведным СІЗА ўжо трэці наш адвакат атрымаў адказ, што “Еремеева тут нет и не было”.

Мы патрабуем дапусціць да Сяргея Ерамеева незалежнага адваката, каб пераканацца, што беларус з Наваполацка жывы і здаровы, і патрабуем забяспечыць яму права на абарону і празрыстасць крымінальнага працэсу.

Хто такі Сяргей Ерамееў, а таксама гісторыю яго пераследу і поўную заяву праваабаронцаў чытайце на нашым сайце:

BY версія:
https://by.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

RU версія:
https://ru.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

ENG версія:
https://en.stranafund.org/blog/news/my-trebuem-pokazat-sergeya-eremeeva

Просім журналістаў і ўсіх неабыякавых дапамагчы з распаўсюдам гэтай інфармацыі, калі гэта бяспечна для вас.

Мы патрабуем паказаць Сяргея Ерамеева