​BELPOL правёў брыфінг у Вільнюсе, а таксама атрымаў сцяг арганізацыіКаманда BELPOL у складзе публіч…

BELPOL правёў брыфінг у Вільнюсе, а таксама атрымаў сцяг арганізацыі

Каманда BELPOL у складзе публічных і непублічных прадстаўнікоў здзейсніла рабочую паездку ў г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка).

У ходзе візіту былі праведзены сустрэчы з партнёрамі нашай арганізацыі, журналістамі беларускіх дэмакратычных СМІ і супрацоўнікамі дзяржаўных органаў Літвы.

Мэта гэтых сустрэч – каардынацыя сумесных намаганняў па ізаляцыі злачыннага рэжыму лукашэнкі і перакрыцці каналаў абходу лукашыстамі і іх замежнымі памагатымі міжнародных санкцый.

Таксама з партнёрамі абмеркаваны механізмы выкарыстання магчымасцей BELPOL у мерапрыемствах па забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі і абароне нашых суграмадзян, якія вымушана выехалі за мяжу з-за палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Акрамя таго, для прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай і міжнародных партнёраў BELPOL правёў закрыты брыфінг, падчас якога прысутным даведзена канфідэнцыйная інфармацыя, якая тычыцца працяглага шматбаковага саўдзелу беларускай хунты ў расійскай агрэсіі ва Украіне.

І яшчэ адна важная (прынамсі для нас) навіна.
Геральдычнай радай “Пагоня” выраблены і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны прадстаўнікам BELPOL сцяг нашай арганізацыі. Мы сардэчна дзякуем Геральдычнай радзе “Пагоня” за выкананую працу і абавязкова працягнем сумеснае супрацоўніцтва на карысць нашай Бацькаўшчыны.

Жыве Беларусь!

Падтрымаць BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin:
1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: [email protected]

Сувязь с BELPOL – [email protected]
Чат-бот – @belpolinfobot
Кантакт для СМІ – @BELPOLMEDIA
Сайт – https://belpol.pro